
Светлае Хрыстова Уваскрасенне
2026 12 красавіка, нядзеля
Калі святкуюць
| Год | Дата |
|---|---|
| 2026 | 12 красавіка, нядзеля |
| 2027 | 2 мая, нядзеля |
| 2028 | 16 красавіка, нядзеля |
| 2029 | 8 красавіка, нядзеля |
| 2030 | 28 красавіка, нядзеля |
| 2031 | 13 красавіка, нядзеля |
| 2032 | 2 мая, нядзеля |
| 2033 | 24 красавіка, нядзеля |
| 2034 | 9 красавіка, нядзеля |
| 2035 | 29 красавіка, нядзеля |
Пра свята
Ні «камень вельмі вялікі», які быў прывалены да дзвярэй грабніцы Хрыстовай стараннем высакароднага Іосіфа Арыматэйскага, ні пячатка, накладзеная на камень злосцю ворагаў Хрыстовых, ні варта воінская, пастаўленая імі ля грабніцы Жыццядаўцы, – нішто не ўтрымала ў грабніцы найчысцейшага цела Гасподняга. Самы момант слаўнага ўваскрасення Гасподняга ў святым Евангеллі не абвяшчаецца. Першую вестку пра ўваскрасенне пачулі ад анёла, які сядзеў ля грабніцы Гасподняй, святыя жонкі-міраносіцы. З'яўленне анёла, які адваліў камень ад дзвярэй грабніцы, суправаджалася землятрусам, ад якога страшэнна спалохаліся воіны, што стаялі на варце, уцяклі ад грабніцы і былі міжвольнымі сведкамі ўваскрасення Іісуса Хрыста перад Яго ворагамі.
З «Настольнай кнігі для свяшчэнна-царкоўнаслужыцеляў» С. В. Булгакава (1913), у перакладзе для Doxa.
Трапар
Хрыстос уваскрос з мёртвых, смерцю смерць папраўшы і тым, хто ў грабніцах, жыццё дараваўшы.
Пераклад Doxa.
Кандак
Хоць і ў грабніцу сышоў Ты, Несмяротны, але сілу пекла зруйнаваў і ўваскрос як пераможца, Хрысце Божа, жонкам-міраносіцам абвясціўшы: радуйцеся, і Тваім апосталам мір даруючы, тым, хто ўпаў, даючы ўваскрасенне.
Пераклад Doxa.
Якога чысла ў 2026 годзе свята «Светлае Хрыстова Уваскрасенне»?
У 2026 годзе 12 красавіка.
Якога чысла ў 2027 годзе свята «Светлае Хрыстова Уваскрасенне»?
У 2027 годзе 2 мая.




















