
Дзень Святой Тройцы
2026 31 мая, нядзеля
Калі святкуюць
Гэта свята залежыць ад даты Пасхі, таму кожны год выпадае на іншы дзень. Ва ўсіх праваслаўных Цэрквах яно ў адзін і той жа дзень.
| Год | Дата |
|---|---|
| 2026 | 31 мая, нядзеля |
| 2027 | 20 чэрвеня, нядзеля |
| 2028 | 4 чэрвеня, нядзеля |
| 2029 | 27 мая, нядзеля |
| 2030 | 16 чэрвеня, нядзеля |
| 2031 | 1 чэрвеня, нядзеля |
| 2032 | 20 чэрвеня, нядзеля |
| 2033 | 12 чэрвеня, нядзеля |
| 2034 | 28 мая, нядзеля |
| 2035 | 17 чэрвеня, нядзеля |
Пра свята
На 10-ы дзень пасля ўзнясення Іісуса Хрыста, у час іудзейскага свята Пяцідзесятніцы, у трэцяй, а па нашым ліку – у дзявятай гадзіне раніцы, калі народ звычайна збіраўся ў храм для ахвярапрынашэння і малітвы і ўсе вучні былі сабраныя ў Ерусаліме, у святліцы (Дз. 1:13), што знаходзілася «на гары Сіёнскай», – «раптам быў з неба шум, як бы ад несучагася буйнага подыху» (як бы ад імклівага моцнага ветру). «Гэта быў уласна не вецер, які шуміць, а шум, падобны як бы да таго, што бывае ад моцнага ветру, але без ветру». Шум гэты напоўніў «увесь дом, дзе яны сядзелі», – не адны толькі апосталы, але, паводле тлумачэння святога Іаана Залатавуснага, і астатнія вернікі ў Хрыста (Дз. 1:16).
З «Настольнай кнігі для свяшчэнна-царкоўнаслужыцеляў» С. В. Булгакава (1913), у перакладзе для Doxa.
Трапар
Благаслаўлёны Ты, Хрысце Божа наш, што рыбакоў зрабіў наймудрэйшымі, паслаўшы ім Духа Святога, і праз іх улавіў сусвет; Чалавекалюбча, слава Табе.
Пераклад Doxa.
Кандак
Калі Усявышні сышоў і змяшаў мовы, Ён раздзяліў народы; а калі раздаваў вогненныя языкі, усіх паклікаў да еднасці, і мы аднагалосна славім Усесвятога Духа.
Пераклад Doxa.
Якога чысла ў 2026 годзе свята «Дзень Святой Тройцы»?
У 2026 годзе 31 мая.
Якога чысла ў 2027 годзе свята «Дзень Святой Тройцы»?
У 2027 годзе 20 чэрвеня.




















